“17 меркаванняў пра адзінства”

 

“17 меркаванняў пра адзінства”

Галина АНТОНОВА
01.08.2023
603
Напярэдадні дзяржаўнага свята народнага адзінства, якое адзначаецца 17 верасня, газета “Светлы шлях” дае старт праекту “17 меркаванняў пра адзінства”. Пачынаючы з першага жніўня і да самага свята вядомыя людзі, якія праславілі і прадаўжаюць славіць Смаргоншчыну, будуць разважаць на тэму “Што ёсць адзінства?”. Наш першы герой – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, скульптар Уладзімір Церабун. 

Cerabun Uladzimir Vasil'evich 01_large.JPG

“Адзінства думкі –гэта не азначае з мінулага “адабрамс”

- Я мяркую, што адзінства людзей ці грамадства фарміруе адзінства думкі. Безумоўна, гаворка ідзе не пра нешта дробнае, а пра больш знакавыя, глабальныя рэчы, - лічыць Уладзімір Васільевіч. - Адзінства думкі – гэта не азначае з мінулага “адабрамс”. Кожны павінен мець свой погляд і меркаванне, але не заўсёды трэба спяшацца гэта меркаванне вызначаць як прыярытэтнае, самае важнае, самае правільнае. І гэтым самым заглушаць астатніх.

Напрыклад, нас, людзей старэйшага пакалення, не трэба пераконваць наконт перавагі сацыяльнай накіраванасці развіцця грамадства. Большасць з нас падтрымлівае і будзе ­падтрымліваць гэты кірунак развіцця дзяржавы, бо мы маем пэўны вопыт таго асяроддзя, у якім сфарміраваліся погляды нашага пакалення, і ў гэтым  будзе заключацца ­адзінства. Нельга забыць перыяд пустых паліц у магазінах, талоны, чэргі, якія нагадвалі блакадны Ленінград. Сёння цяжка ўявіць, як такое народ перажыў. Прычым спакойна, цярпліва, без бунтаў.

Многія прадстаўнікі моладзі (і не толькі) лічаць, што сапраўднае развіццё грамадства дае капітал. Але ж, як вядома, за капіталам ідзе залежнасць, падзел на групы і класы (безумоўна, на такой інфармацыі яны не акцэнтуюць сваю увагу)… У гэтых людзей – сваё паразуменне адзінства, і яны маюць права так думаць.

Адзінства людзей фарміруе асяроддзе, у якім кожны з нас жыве. І што б не адбывалася, заўсёды трэба заставацца чалавекам.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: