На працягу двух дзён Смаргонь будзе адзначаць юбілей горада. Галоўныя гулянні пройдуць у суботу, 17 чэрвеня. А ў пятніцу, 16 чэрвеня, у раённым Цэнтры культуры ўшаноўвалі ганаровых грамадзян Смаргонскага раёна, а таксама тых, хто пісаў і цяпер піша летапіс нашага рэгіёна.
Гукі народнай музыкі ў выкананні народнага ансамбля “Явар” напаўнялі фае РЦК і адразу стваралі святочную атмасферу. Госці – у святочных убраннях. Абмен усмешкамі і ўспамінамі. Час для сустрэч і цікавых размоў.