У Смаргоні ўрачыста адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

 

У Смаргоні ўрачыста адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Галина АНТОНОВА
14.05.2023
1665

“Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць нацыю, выражаюць дух народа, сімвалізуюць яго славутае мінулае, сучаснае і будучае. Да іх ліку адносіцца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь”.

Дзень дзяржаўных сімвалаў – гэта свята грамадзянскага міру і добрай згоды ўсіх людзей на аснове закона і справядлівасці, сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за цяперашні час і будучае нашай Радзімы”, - менавіта гэтымі словамі вядучыя распачалі ўрачыстае мерапрыемства, якое адбылося 14 мая на галоўнай плошчы Смаргоні.

IMG_5223.JPG

IMG_5228.JPG

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена кіраўнікам арганізацый Смаргоншчыны, якія нядаўна былі занесены на абласную Дошку гонару, - Вользе Лук’яненцы, дырэктару КСУП “АграСолы”, і Міхаілу Найдзічу, дырэктару РУП “ЖКГ”, а таксама Анастасіі Ванеевай, вучаніцы СШ №7, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

IMG_5243.JPG

IMG_5250.JPG

IMG_5257.JPG

IMG_5296.JPG

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. “Наш сучасны герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць шматвекавы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з’яўляюцца арыенцірам на будучае роднай Беларусі  - мірнай, моцнай, суверэннай. Сёння мы асабліва падкрэсліваем значнасць гэтых сімвалаў для нашай сучаснай дзяржавы”, - адзначыў Генадзь Васільевіч.

IMG_5310.JPG

IMG_5324.JPG

IMG_5317.JPG

IMG_5330.JPG



Пасля гэтага 14 лепшых вучняў устаноў адукацыі Смаргоні прынялі ў піянеры. Гальштукі дзецям павязалі прадстаўнікі раённай улады і лідары грамадскіх аб’яднанняў.

IMG_5334.JPG

Са словамі віншавання да піянераў звярнулася старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Галдыцкая: “Ваша жыццё ўлілося  ў вялікую плынь піянерскага руху. Піянер – значыць, першы. Піянер – значыць, - лепшы. І вы гэта дакажаце сваёй вучобай, сваімі ўчынкамі, сваёй дружбай. Будзьце моцнымі, смелымі, адказнымі, працавітымі. Любіце Радзіму і ганарыцеся ёю!”.

IMG_5347.JPG

IMG_5382.JPG

Членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Сарока і дырэктар СШ №5 Раіса Захарыч уручылі 11 творчым і актыўным маладым людзям Смаргоні.

IMG_5398.JPG

IMG_5402.JPG

IMG_5415.JPG

IMG_5418.JPG

Апагеем свята можна назваць момант, калі ўдзельнікі ўрачыстасці разам з узорным дзіцячым хорам “Глорыя” з СШ №5, хорам дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага, народным хорам ветэранаў і харавой групай народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага РЦК выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Заключным акордам свята стала ўскладанне “гірлянды Памяці” да помніка загінуўшым воінам і партызанам.

IMG_5472.JPG

IMG_5484.JPG

IMG_5496.JPG

IMG_5505.JPG

IMG_5510.JPG

IMG_5281.JPG

IMG_5427.JPG

IMG_5515.JPG

IMG_5220.JPG

IMG_5268.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.