У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Крэўскія артэфакты”

 

У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Крэўскія артэфакты”

Галина АНТОНОВА
05.05.2023
706

Велічны Крэўскі замак, аблытаны таямніцамі і легендамі, з’яўляецца важнейшым архітэктурным помнікам 14 стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю міжнароднага значэння. І сёння ў замку вядуцца навуковыя даследаванні і рэстаўрацыйныя работы. Кожны дзень гісторыя ў Крэве ажывае.

На выставе “Крэўскія артэфакты” - знаходкі з раскопак на гарадзішчы і Крэўскім замку, якія прадставіў смаргонскаму музею Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэта рэчы розных гістарычных перыядаў і прадметы, якія распавядаюць пра розныя падзеі, але іх аб’ядноўвае адно – Крэва.

IMG_4321.JPG

IMG_4323.JPG

IMG_4404.JPG

IMG_4399.JPG

IMG_4328.JPG

IMG_4423.JPG

IMG_4445.JPG

IMG_4443.JPG


На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутных вітаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза, а таксама начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.

Вадзім Леанідавіч уручыў падзякі за актыўную і плённую працу па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны Беларусі начальніку аддзела культуры райвыканкама Таццяне Ражэвай і калектыву ўстановы культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”.  

IMG_4378.JPG

IMG_4368.JPG

 “Багатая, самабытная, непаўторная, цікавая гісторыя нашай краіны схавана ў простых прадметах, якія сваёй цяжкай працай здабываюць археолагі. Крэўскі замак, гарадзішча, Юраву гару даследавалі розныя навукоўцы ў розныя гады. З 2012 года даследаванні ў Крэве вядуць спецыялісты Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. За гэты час зроблена вельмі вялікая праца, але спыняцца ніхто не збіраецца, - зазначыла в. а. дырэктара Мацкевіч. -  Навукоўцы, быццам нырнулі ў глыбіні Крэўскага мора і, не звяртаючы ўвагі на хвалі, паднялі на паверхню сапраўдныя перліны нашага мінулага, якія сёння мы зможам убачыць”.

Кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследчык Крэўскага замка Алег Дзярновіч і захавальнік фондаў музея Павел Картавік правялі экскурсію для ўдзельнікаў імпрэзы.

IMG_4386.JPG

IMG_4440.JPG

IMG_4321.JPG

Больш падрабязна пра адкрыццё выставы “Крэўскія артэфакты” чытайце ў папяровай версіі газеты.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.