Памяць – на доўгае захаванне

 

Памяць – на доўгае захаванне

Галина АНТОНОВА
19.04.2023
695

Набліжаецца 520-годдзе Смаргоні. Майстрыхі раённага Дома рамёстваў ужо дэманструюць цэлую лінейку сувеніраў для жыхароў і турыстаў нашага горада.

9.jpg

Бадай, самы ўнікальны экспанат – сувенірны пояс, які саткала Ніна Кенько. “Мы не плануем ставіць на паток тканне гэтага пояса,  - заўважыла загадчыца Дома рамёстваў Вераніка Каваленка. – Пакуль гэта адзінкавы экзэмпляр, мы плануем  гэты сімвалічны пояс падарыць кіраўніцтву Смаргоні падчас святкавання юбілею горада. Хутчэй за ўсё ён будзе захоўвацца ў гісторыка-краязнаўчым музеі. А для гасцей і турыстаў мы прапануем абярэгавыя паясы (для мужчын, жанчын, дзяцей), але без юбілейнай пазнакі”.

Як вядома, Мядзведзь і Бараначніца – сімвалы Смаргоні. 

5.jpg

8.jpg

6.jpg

Менавіта ім удзяляюць асаблівую ўвагу залескія майстрыхі. Бараначніцу з саломкі ўвасобіла ў жыццё Наталля Логач, мядзведзяў у саламяных капелюшах – Ніна Кенька, а мядзведзяў-траўнікаў (напоўненых унутры мятай і мелісай) – Анастасія Бруянкова. Анастасія Васільеўна падрыхтавала і невялікія сувеніры – спілы з выявамі вядомых аб’ектаў Смаргоншчыны, а таксама сімваламі горада.

1.jpg

4.jpg

І гэта яшчэ далёка не ўсё, чым залескія майстрыхі плануюць здзівіць смаргонцаў і гасцей горада падчас святкавання юбілею. Прыходзьце на свят – самі ўбачыце!

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва раённага Дома рамёстваў.