- На жаль, мы не можам пахваліцца тым, што прымаем вялікую колькасць турыстаў, - кажа Святлана Кенька, намеснік дырэктара музея-сядзібы М. К. Агінскага. – Цяпер да нас прыязджаюць наведвальнікі толькі ў выхадныя дні і невялікімі групамі. Таму ў сувязі са змяненнем турыстычнага патоку з 18 красавіка наш музей устанавіў новы рэжым працы для наведвальнікаў: у суботу і нядзелю - з 9.00 да 18.00, выхадныя дні – з панядзелка па пятніцу.
Усё самае цікавае – на сайце
Галина АНТОНОВА
24.04.2020
Работнікі ўстановы спадзяюцца, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне палепшыцца, людзі зноў будуць наведваць залескую сядзібу, удзельнічаць у мерапрыемствах і экскурсіях, змогуць выпіць духмянай кавы і паспрабаваць смачнае печыва ў кавярні. Для тых, хто сёння не можа наведаць нас, мы прапануем самую цікавую інфармацыю пра наш музей чытаць у рубрыках сайта оginskizalesse.by, - зазначыла Святлана Кенька.
Галіна АНТОНАВА