Судзіць справядліва, “хварэць” – ад душы

 

Судзіць справядліва, “хварэць” – ад душы

Спорт и туризм
11.08.2023
739
У аўторак, 6 жніўня, завяршыліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках ІІ Гульняў краін СНД. Прыемна і ганарова, што ў якасці суддзяў там прынялі ўдзел смаргонцы: трэнеры па лёгкай атлетыцы Эла Занько і Ягор Знудаў. Эла ўжо год з’яўляецца супрацоўнікам СДЮШАР прафсаюзаў “Трыумф”, а Ягор толькі прыйшоў сюды на працу ў якасці маладога спецыяліста.

изображение_viber_2023-08-11_12-08-33-905.jpg

Эла Занько: “Паехаць на Гульні краін СНД як суддзя мне прапанаваў мой былы ўніверсітэцкі выкладчык з БДУФК Аляксандр Церлюкевіч.

Судзіць даверылі спаборніцтвы па кіданні дыска, кап’я і молата сярод хлопчыкаў і дзяўчат да 14 гадоў. ­Хоць суддзя павінен быць досыць спакойным, ураўнаважаным, я не магла стрымаць эмоцый, калі хтосьці з дзяцей рабіў удалую спробу. Усе чатыры дні спаборніцтваў я, здаецца, “хварэла” за кожнага з іх, незалежна ад таго, якую краіну яны прадстаўлялі. Але найбольш прыемна было, калі высокія вынікі паказвалі беларусы.

У Смаргоні я трэнірую дзетак ад 7 да 13 гадоў. Гэта вельмі таленавітыя і моцныя спартсмены. Спа­дзяюся, што хтосьці з іх паўдзельнічае ў ІІІ Гульнях краін СНД”.

Віялета ВОЙТКА.

Фота з архіва Элы ЗАНЬКО.




Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях #ІІ Игр стран СНГ