Жывыя статуі пазіруюць на галоўных вуліцах многіх буйных турыстычных гарадоў, а сёння яны завіталі ў Смаргонь. Мімы выклікалі цікаўнасць і ўсмешкі ў жыхароў і гасцей горада.
На фестывалі-кірмашы ажылі скульптуры
Сморгони - 520 лет
17.06.2023
Жывая статуя - гэта не проста застылы вобраз, а сапраўднае ўвасабленне ажыўленай казкі, якая пазабавіла дзяцей і дарослых. Спецыяльны грым і касцюмы стварылі ўражанне нерухомасці, аднак гэта не так. Мінакі здзіўляліся, калі праходзячы міма жывой статуі на свяце, яна здымалала капялюш, дарыла рэверанс або весела падміргвала.
Мімы надалі мерапрыемству асаблівы шарм, а фатаздымкі з імі ў жыхароў і гасцей будуць самымі незабыўнымі і маляўнічымі.
Ларыса ТАТАРЫНАВА.
Фота аўтара.