Мэбля як з палаца

 

Мэбля як з палаца

Новости сельсоветов
02.03.2024
663

«Я шчаслівы, бо займаюся любімай справай. У кожнай дошцы бачу рэч, якую магу зрабіць сваімі рукамі», – кажа рамеснік Рыгор КУЦІХІН. Яго «раман» з дрэвам доўжыцца ўжо трыццаць гадоў.

У 1988 годзе Рыгор Васільевіч уладкаваўся  ў калгас імя Калініна ў будаўнічую брыгаду, гаспадарка выдзеліла дом у Мацюлянах. «Заробкі ў калгасе былі невысокія, і я стаў шукаць спосаб, каб зарабіць дадатковы рубель, – успамінае суразмоўца. – Свой «бізнес» пачаў з трусагадоўлі. Навучыўся апрацоўваць шкуркі жывёл і шыць шапкі-вушанкі. Пасля яшчэ і нутрыі стаў разводзіць. Справа пайшла нядрэнна, некаторыя і дагэтуль у Смаргоні носяць мае шапкі. Праўда, справа гэта мела сезонны характар. Заканчвалася зіма – і попыт на тавар прападаў.

Тады я вырашыў зрабіць табурэтку. Цэлы месяц патраціў, каб яе вырабіць. Атрымалася. Змайстраваў яшчэ некалькі і разам з шапкамі павёз прадаваць. Раскупілі ўсе. Тады я зразумеў, што гэту справу можна ставіць «на паток».

IMG_4146.JPG

IMG_4099.JPG

IMG_4083.JPG

IMG_4085.JPG

IMG_4092.JPG

Васіль, сын нашага героя, свае першыя грошы зарабіў менавіта на табурэтках. Бацька паказаў, як яны робяцца, хлопец хутка «злавіў хвалю» і на базары прадаў чатыры свае табурэткі. Пасля гэтага ў Васі прачнуўся азарт – і ён пачаў разам са мной працаваць. Неўзабаве паступіў у Мірскае вучылішча, дзе атрымаў спецыяльнасць рэстаўратара і вытворцы мастацкай мэблі. У сына ёсць цудоўныя работы – хлебніцы, карціны, выразаныя з дрэва. Але такія рэчы менш запатрабаваныя ў пакупнікоў, таму  акцэнт у працы сын робіць таксама на выпуск мэблі».

IMG_4075.JPG

IMG_4081.JPG

Табурэткі, сталы, лаўкі, падстаўкі пад вазоны, шыкоўныя крэслы, шэзлонгі, крэсла-качалкі, кухоннае начынне (донцы, падстаўкі пад гарачае, менажніцы) – далёка не ўвесь пералік таго, што прадстаўляюць мацюлянскія майстры на розных выставах-продажах. Усё зроблена з высакакласнай драўніны – бярозы, дуба, ясеня…

Хто толькі не купляў прадукцыю гэтых рамеснікаў! Асаблівым попытам яна карыстаецца ў наведвальнікаў сельскагаспадарчага кірмашу, які праходзіць на «Чыжоўцы-Арэне». Мінчане даўно ацанілі якасць такога тавару. «Расія, Літва, Эстонія, Латвія, Германія, нават Бразілія…» – мой суразмоўца пералічвае кропкі на карце, куды паехалі рэчы, зробленыя яго рукамі.

IMG_4125.JPG

IMG_4139.JPG

IMG_4135.JPG

Некалі наш герой свой бізнес пачынаў з дрылі, электрапілы і дробнага інструмента, а цяпер у яго майстэрня з вялікай колькасцю станкоў. «Я не магу пахваліцца, што выраб мэблі прыносіць шмат грошай, – усміхаецца Рыгор Васільевіч. – Гэты працэс прымушае пастаяннага матэрыяльнага ўкладання: сыравіна і станкі каштуюць нятанна. А вось якасць – гэта тое, пра што я магу гаварыць з гонарам. Такая мэбля людзям доўга служыць».

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов 

Статьи по теме: