17 красавіка прайшоў заключны этап IV Рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.
Ангеліна Мацкевіч - пераможца IV Рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ
Общество
18.04.2025
Арганізатар конкурсу - Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У канферэнцыі прынялі ўдзел 62 вучні з розных куткоў Беларусі ў 3-х намінацыях: «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына», «Геаграфічнае краязнаўства».
Вучаніца 11А класса сярэдняй школы №5 Ангеліна Мацкевіч стала пераможцам і была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Культурная спадчына".
Ганна Іванова,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства,
кіраўнік клаязнаўчага клуба “Наш Край”
сярэдняй школы №5