Новинки социально значимой литературы в Сморгонской библиотеке

Новинки социально значимой литературы в Сморгонской библиотеке

Общество
07.04.2025
77

1.         Сделано в Беларуси. Знак качества / составители: А. Г. Мерников, К. В. Пекарь. - Минск : Адукацыя і выхаванне, 2025. - 287 с.

  В книге ярко представлена продукция предприятий, которые являются флагманами современной белорусской промышленности. Читатель узнает, как сделано всё, что нас окружает, — от продуктов питания до атомной энергетики.

Издание адресуется в первую очередь школьникам, а также широкому кругу читателей, интересующихся развитием белорусской экономики.

2.         Оружие Великой Победы / Березко Дарья, Волкова Александра, Волощук Дмитрий [и др.]. - Минск : Адукацыя i выхаванне, 2024. - 70, [1] с.

  Книга рассказывает о легендарном советском оружии (танках, самолётах, артиллерийских установках, стрелковом оружии, боевых кораблях) периода Великой Отечественной войны, с помощью которого Красная армия разгромила фашистскую Германию, героях, освобождавших территорию Беларуси, воевавших в различных подразделениях: стрелковых и танковых войсках, авиации, партизанских формированиях, военно-морском флоте. Адресована детям среднего и старшего школьного возраста, всем, кто интересуется историей, Великой Отечественной войной.

3.         Шыманскі, М. М. Я зноў перажыў вайну : [успаміны] / Міхаіл Шыманскі ; [аўтар прадмовы М. Місько]. - Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2024. - 207 с., [8] л. іл., партр.

 У кнізе змешчаны ўспаміны вядомага беларускага публіцыста, пісьменніка і журналіста Міхаіла Шыманскага пра дзяцінства і цяжкія выпрабаванні яго сям'і і іншых вяскоўцаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

 Выданне адрасавана найперш школьнікам, моладзі, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

4.         Прысяга ў акопах : вершы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / укладальнік Алесь Бадак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. - 143 с.. - (Новая бібліятэка беларускай паэзіі)

 Удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны сталі больш за дзве з паловай сотні беларускіх пісьменнікаў. Многія з іх загінулі, не дажыўшы да светлага дня Перамогі. У кнігу ўвайшлі творы толькі некаторых айчынных паэтаў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля свабоды роднай краіны і мірнага неба над ёй. Адны з іх на той час ужо ярка заявілі пра сябе ў літаратуры, іншыя — найчасцей у сілу свайго зусім маладога ўзросту — яшчэ знаходзіліся на шляху да ўласнай творчай сталасці, але і іх вялікі паэтычны патэнцыял — бясспрэчны, пра што сведчаць вершы гэтага зборніка.

5.         Сена на асфальце : апавяданні / укладальніца Аксана Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 382, [1] с.

   У кнізе змешчаны выбраныя апавяданні Аляксея Дударава, Янкі Сіпакова, Міхася Стральцова і Івана Пташнікава, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў наведвальнікаў бібліятэк.

6.         Раяль з адламаным вечкам : апавяданнi / укладальніца Аксана Спрынчан. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 374, [1] с.. - (Бiблiятэка выбраных твораў)

  У кнігу ўваходзяць выбраныя апавяданні Вячаслава Адамчыка, Івана Мележа, Паўла Місько і Барыса Сачанкі, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.

7.         Марзалюк, І. А. Ад Русі і Літвы да Беларусі : вытокі і генезіс беларускага народа / Ігар Марзалюк. - Мінск : Беларусь, 2025. - 383 с.

Гэта кніга аб нашай этнічнай і нацыянальнай тоеснасці, гісторыі нашага самаўсведамлення, нашай адметнасці. Нараджэнне любой нацыі заўсёды суправаджаецца з’яўленнем гістарычнай міфалогіі ці стварэннем такога варыянта гісторыі, у якім у якасці асноўнага суб’екта даследавання паказваецца гісторыя ўласнага народа. У нацыянальна вызначанай версіі гісторыі заўсёды ёсць свая ўнутраная логіка, свая іерархія асноўных прыярытэтаў і вартасцей. На этапе станаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці новая нацыянальная гістарыяграфія заўсёды мае палітызаваны і міфалагізаваны характар. Гісторык з вучонага ператвараецца ў нацыянальнага ідэолага, з-пад пяра якога вымалёўваецца гістарычная традыцыя, уваскрашаецца пантэон нацыянальных герояў, якім супрацьстаяць адвечныя ворагі. Пра людзей, якія стваралі гэты пантэон, змагаліся за беларускую адметнасць, гэта кніга.

Статьи по теме: