Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
23 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва- камунальнай гаспадаркі
Общество
23.03.2025
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша нялёгкая і адказная праца ў значнай ступені вызначае ўмовы і камфорт жыцця грамадзян нашай краіны. Ад эфектыўнасці вашай працы і якасці прадстаўляемых паслуг шмат у чым залежаць настрой і здароўе кожнага чалавека, а таксама выгода, адмысловая атмасфера ў нашых дамах.
Добразычлівасць, уважлівыя, чулыя адносіны да людзей і працавітасць сталі своеасаблівай візітнай карткай работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-
камунальнай гаспадаркі.
У гэты святочны дзень выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам і ўсім работнікам галіны. Няхай праца на карысць жыхароў нашай рэспублікі натхняе вас і прыносіць задавальненне.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, прафесійнага і асабістага развіцця, дабрабыту і поспеху ў вашай няпростай і вельмі важнай для грамадства працы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў