Да выхаванцаў дзіцячага садка №6 завітаў мядзведзь Барута і абараначніцы

Да выхаванцаў дзіцячага садка №6 завітаў мядзведзь Барута і абараначніцы

Общество
20.03.2025
33

З мэтай знаёмства з гісторыяй горада Смаргоні, галоўнымі брэндамі – Мядзведжай акадэміяй і баранкамі, у госці да выхаванцаў дзіцячага садка №6 завітаў мядзведзь Барута і абараначніцы.

На імправізаваным кірмашы выхаванцы пазнаёміліся з прадметамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вырабамі з гліны, лазы, саломкі, лёну. Зацікавілі дзяцей тканыя ручнікі і дываны, якім больш за 100 гадоў.

Бараначніцы расказалі, калі ў Смаргоні з’явіліся абаранкі, як іх выраблялі раней.

Кульмінацыйным момантом праграмы стаў прыход мядзведя Баруты, які паказаў дзецям, чаму ён навучыўся ў Мядзведжай акадэміі. Разам с мядзведзем дзеці пагулялі ў музычную гульню «Перадай абаранак», памераліся сіламі.

У канцы мерапрыемства бараначніцы пачаставалі дзяцей смачнымі абаранкамі.

IMG_3375.jpeg

IMG_3380.jpeg

IMG_3377.jpeg

IMG_3374.jpeg

Лядміла Пяшко,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

дзіцячага садка №6

Статьи по теме: