“Знайсці сябе”: у раённым Цэнтры культуры прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Антонавай

 

“Знайсці сябе”: у раённым Цэнтры культуры прайшла прэзентацыя кнігі Галіны Антонавай

Общество
28.02.2025
1547

“Знайсці сябе” – так называецца чарговая кніга журналісткі газеты “Светлы шлях”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіны АНТОНАВАЙ. З гэтай нагоды Смаргонская раённая бібліятэка правяла прэзентацыю новага выдання. Урачыстая імпрэза адбылася ў раённым Цэнтры культуры.

IMG_6518.JPG

IMG_6600.JPG

25 нарысаў – 25 цікавых сустрэч з людзьмі, якія знайшлі сябе ў гэтым складаным і мітуслівым жыцці, якія ўпэўнена, год за годам, ішлі да сваёй мэты. Большасць нарысаў, якія змешчаны ў кнізе, – вынік аўтарскага праекта “Сіла стварэння”, які журналістка рэалізоўвала на працягу 2023 і 2024 гадоў на старонках раённай газеты “Светлы шлях”, а пазней апрацавала і змясціла матэрыялы пад адну вокладку.

Ва ўтульнай зале РЦК сабраліся людзі, неабыякавыя да гісторыі роднага краю, а таксама героі кнігі, якія сталі галоўнымі віноўнікамі свята. Вядучыя ім прапанавалі заняць ганаровыя месцы на імправізаванай сцэне. “Цікава атрымліваецца, – сказала адна з гераінь. – Мы прыйшлі павіншаваць Галіну Францішкаўну з выхадам новай кнігі, а самі сталі героямі імпрэзы!”.

IMG_6560.JPG

IMG_6656.JPG

IMG_6606.JPG

IMG_6567.JPG

“Менавіта так мне хочацца праводзіць прэзентацыі кніг – з удзелам тых людзей, якія дзяліліся са мной сваімі думкамі, пачуццямі, перажываннямі, каб чытачы на іх паглядзелі, паслухалі і натхніліся на дабро і творчасць, падсілкаваліся іх аптымізмам і працавітасцю.

 Гэтым разам мы вырашылі дапоўніць імпрэзу выставай, на якой героі прадставілі свае ўзнагароды, кнігі, вырабы, промапрадукцыю. Каб пакаштавалі смачныя кашы камбіната хлебапрадуктаў, хатні хлеб і смаргонскія абваранкі, зробленыя па старажытным рэцэпце, які адрадзіла Кацярына Сінкевіч”, – зазначыла ў інтэрв’ю аўтар выдання Галіна Антонава.

IMG_6551.JPG

IMG_6514.JPG

IMG_6526.JPG

IMG_6530.JPG

IMG_6540.JPG

Сярод герояў кнігі – кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Смаргоншчыны, народныя майстры Беларусі, гісторыкі, скульптары, паэты, артысты, спартсмен, музыка  і нават пячнік… Заслужаныя і паважаныя людзі, на якіх хочацца раўняцца.

IMG_6665.JPG

IMG_6659.JPG

IMG_6638.JPG

IMG_6646.JPG

IMG_6647.JPG

IMG_6667.JPG

IMG_6688.JPG

 “Для мяне змест кнігі “Знайсці сябе”, яго сэнс паглыбляюцца з кожным днём. Важнасць, значэнне, вынікі таго, што робіць Галіна Антонава, адкрыюцца нават не зараз, а праз дзясяткі гадоў. На жаль, ужо сыходзяць людзі, якім прысвечаны нарысы гэтага выдання. Не стала ў кастрычніку скульптара Уладзіміра Церабуна, у лютым напаткала сумная навіна пра тое, што няма з намі Аляксандра Бажыдая. Мне пашчасціла з імі працаваць падчас стварэння мемарыяльнага комплексу на лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну”, – адзначыў скульптар Іван Арцімовіч, адзін з герояў кнігі ў відэапрывітанні, якое даслаў удзельнікам імпрэзы.

“Знайсці сябе” – вельмі аб’ёмны, важкі сэнс заключаны ў гэтых словах, у іх сфармулявана пытанне, якое задае чалавецтву сусветная філасофская думка ўжо шмат стагоддзяў: “Навошта кожны з нас прыходзіць у гэты свет?”. І адказ на экзістэнцыяльнае пытанне даюць героі кнігі Галіны Антонава, яе землякі, – кажа Дзмітрый Радзівончык, намеснік старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.  – Па-майстэрску ставіцца да роднай мовы, да слова, з павагай, з любоўю да кожнага чалавека – вось галоўны ўрок, які мы выносім з творчасці пісьменніцы, і, у прыватнасці, з яе новай кнігі”.

IMG_6673.JPG

IMG_0225.JPG

IMG_0244.JPG

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.

Фота Аксаны ГЕЙБОВІЧ.

Статьи по теме: