У філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” прайшоў урок патрыятызму пад назвай “Маленькія героі Вялікай вайны” для вучняў 6 класа сярэдняй школы №2.
Маленькія героі Вялікай вайны
Мерапрыемства было прымеркавана да Дня юнага героя-антыфашыста, каб пашырыць веды вучняў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. і піянераў-герояў, якія змагаліся і здзяйснялі подзвігі ў тыя гады.
Падчас урока дзеці даведаліся пра жыццё сваіх аднагодкаў, якія ў ваенныя гады былі падпольшчыкамі і партызанамі, аддалі сваё жыццё за мірнае неба над галавой будучых пакаленняў. Увазе вучняў былі прадстаўлены гісторыі гераічных дзяцей, такіх як Лёня Голікаў, Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова, Валодзя Дубінін. Гэтыя дзяўчынкі і хлопчыкі не проста гулялі ў вайну, а паказалі цуды адвагі і мужнасці, загінулі па-сапраўднаму, ведаючы кошт словам “Радзіма”, “патрыятызм”, “подзвіг”, “доблесць”, “самаахвяраванне” і “гонар”.
На мерапрыемстве таксама была арганізавана выстава кніг, прысвечаных подзвігам піянераў-герояў, з якімі ўдзельнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца. Гэтыя кнігі дапамаглі вучням глыбей зразумець значэнне мужнасці і самаахвяравання ў тых цяжкіх умовах вайны.
І.В.Малышка, загадчык філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка”