Вучаніцы СШ №5 – удзельніцы рэспубліканскага форуму «Первый шаг в науку»

Вучаніцы СШ №5 – удзельніцы рэспубліканскага форуму «Первый шаг в науку»

Общество
23.01.2025
674

20 і 21 студзеня ў межах святкавання Дня беларускай навукі, па ініцыатыве Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была арганізавана рэспубліканская канферэнцыя «Первый шаг в науку».

Са сваімі навуковымі распрацоўкамі ў канферэнцыі прянялі ўдзел больш за 700 старшакласнікаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны па асноўным навуковым дысцыплінам, якія існуюць у нашай краіне і свеце.

Юныя даследчыкі нашай установы адукацыі Ірына Кучук, Ангеліна Мацкевіч і Валерыя Савіцкая выступілі ў секцыі “Гуманітарныя навукі” падсекцыі “Краязнаўства”, а Аніта Грынбаум выступіла ў секцыі “Фізіка-тэхнічныя навукі” падсекцыі “Энергетыка будучыні, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне”.

Падчас прэзентацыі сваіх навукова-даследчых работ дзяўчаты атрымалі каласальны вопыт выступлення перад публікай, павысілі свой узровень камунікатыўных навыкаў і ведаў.

Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе развіццю ініцыятывы, актыўнасці, самастойнасці і адказнасці ў вучняў.

фатаграфія 1. Мацкевіч Ангеліна, Кучук Ірына і Савіцкая Валерыя - удзельніцы падсекцыі КРАЯЗНАЎСТВА.jpg

фатаграфія 2. Грынбаум Аніта - удзельніца падсекцыі ЭНЕРГЕТЫКА БУДУЧЫНІ, ЭНЕРГАЭФЕКТЫЎНАСЦЬ І ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЕ.jpg

Ганна Іванова, Наталля Кудаш,

настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №5 г. Смаргоні

Статьи по теме: