Паважаныя работнікі сацыяльнай сферы, дарагія ветэраны галіны.
Віншуем вас з прафесійным святам!
Сацыяльная абарона – гэта своечасовая дапамога тым, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё. Гэта выплаты сем’ям з дзецьмі, падтрымка старэйшага пакалення, клопат аб сем’ях абаронцаў.
Праца сацыяльных работнікаў вельмі каштоўная і важная. Здольнасць успрымаць чужы боль як свой, уменне дапамагаць і словам, і справай дадзена не кожнаму. Мы рады, што ў сацыяльнай сферы Смаргоншчыны працуюць менавіта такія людзі – добрыя, спагадлівыя і сардэчныя.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і ўсяго самага лепшага!