У філіяле “Гарадская бібліятэка №1” для членаў аматарскага аб’яднання “Ліра” і актыўных чытачоў быў арганізаваны і праведзены бульбяны мікс “Цудоўная іншаземка”.
Цудоўная іншаземка
Бібліятэкар А. Васілеўская расказала пра гісторыю з’яўлення бульбы ў розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі, паведала, як бульба стала любімым прадуктам беларусаў і ў якіх стравах выкарыстоўваецца, напомніла пра яе карысныя ўласцівасці.
Удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у віктарыне на званне “Почётный картофелевод”. Узнёслы настрой выклікала экспромт-мініяцюра “Сам не плошай”, гульня “Если любишь ты картошку”.
На працягу сустрэчы чытачы спявалі прыпеўкі пра бульбу, удзельнічалі ў конкурсе “Лучший рецепт блюда из картофеля”, дзяліліся ідэямі, як бульбу можна варыць, пячы і запякаць. Адбылася дэгустацыя бульбяных страў.
Госці мерапрыемства прыйшлі да высновы, што бульба – гэта не проста гародніна, а цэлая культура, якая ўключае разнастайнасць рэцэптаў і традыцый!
Юлія ЖУК,
загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Смаргонкай раённай бібліятэкі