Акцыя “Ад усёй душы” – праменьчык клопату і дабрыні

 

Акцыя “Ад усёй душы” – праменьчык клопату і дабрыні

Общество
31.12.2024
557

26 снежня стартавала  Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад  усёй душы”. Яна  ініцыянавана Прэзідэнтам і  праходзіць ужо ў трэці раз.

Валанцёры атрада “Добрае сэрца” Войстамскай базавай школы актыўна далучыліся да гэтай акцыі. Яны па старой добрай традыцыі завіталі ў госці да пастаяльцаў Войстамскай бальніцы сястрынскага догляду. Іх тут ужо чакалі. Вядома ж, валанцёры прыйшлі не з пустымі рукамі, а з падарункамі і святочнай праграмай.

 Сустрэча прайшла ў цёплай  добразычлівай атмасферы. Пастаяльцы горача віталі кожны творчы нумар: яны апладыравалі, прытанцоўвалі ў такт музыцы, падпявалі знаёмыя песні – проста атрымлівалі задавальненне. У канцы сустрэчы кожны з прысутных атрымаў салодкі падарунак,  падрыхтаваны рукамі работнікаў школы. Вочы гэтых людзей, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, свяціліся радасцю і шчасцем. У адрас валанцёраў гучалі словы падзякі і віншаванні напярэдадні навагодніх свят.

Ад сустрэчы ўсе атрымалі зарад пазітыву і станоўчых эмоцый, а дваццаць пяць адзінокіх людзей яшчэ і кропельку ўвагі, душэўнай цеплыні і клопату.      

изображение_viber_2024-12-29_17-57-03-542.jpg

изображение_viber_2024-12-29_17-59-20-604.jpg

Т.С. Аўтушка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Войстамская базавая школа”      

Статьи по теме: