Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Дарагія сябры!
Сфера вашай дзейнасці з’яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў эканомікі раёна. Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, аграномаў, работнікаў фермерскіх гаспадарак, арганізацый перапрацоўчай прамысловасці залежаць харчовая бяспека Смаргоншчыны, дабрабыт яе жыхароў.
Работнікі аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці нашага раёна – прафесіяналы сваёй справы, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу ўсёй краіны, беражлівае гаспадаранне на роднай зямлі.
Дзякуй вам за працу, высокую адказнасць і ўменне дасягаць пастаўленых мэт, невычэрпную любоў да роднай зямлі. Спадзяемся, што і надалей вы будзеце памнажаць дасягнутыя поспехі, працаваць з поўнай аддачай.
Моцнага вам здароўя, шчасця і аптымізму!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў