“Шматколернасць рукатворчасці”. У гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава вырабаў майстроў Смаргоншчыны

 

“Шматколернасць рукатворчасці”. У гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава вырабаў майстроў Смаргоншчыны

Общество
10.10.2024
531

У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы “Шматколернасць рукатворчасці”, якая прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові. Багатая палітра творчых работ прадстаўлена ў выставачнай зале. Прыгажосць, якую ствараюць майстры Смаргоншчыны, здзіўляе, уражвае, натхняе.

IMG_8591.JPG

IMG_8504.JPG

Майстэрства апрацоўкі скуры – у працах Галіны Андрыяловіч, якую можна назваць прадаўжальніцай традыцый смаргонскіх рамеснікаў-гарбароў, з кавалачкаў скуры майстрыха стварае цудоўныя ўтылітарныя рэчы.

IMG_8609.JPG

IMG_8566.JPG

Кераміст Юрый Хрышчановіч спалучае ў сваёй дзейнасці традыцыйныя і сучасныя спосабы апрацоўкі гліны. Дарэчы, майстар  праводзіць заняткі ў студыі, якую наведваюць дзеці і дарослыя. 

IMG_8580.JPG

Прыцягваюць увагу цудоўныя вырабы з металу, створаныя рукамі таленавітага каваля Анатоля Вяршковіча, работы з дрэва Юрыя Чурылава і Віталя Воранава, з лёну – Людмілы Канаплёвай.

IMG_8576.JPG

IMG_8553.JPG

IMG_8489.JPG

На выставе прадстаўлены работы кіраўнікоў гурткоў з УТЦСАН “Цёплы дом Яўгена Шмаціны (выпальванне па дрэве) і Кацярыны Харужык (сувеніры, выкананыя ў тэхніцы   скрапбукінг, і букеты з атласных стужак), а таксама майстрых раённага Дома рамёстваў: тканыя паясы Ніны Кенько і Таццяны Зеновіч, саламяныя вырабы Наталлі Логач.

IMG_8472.JPG

Ёсць тут і карціны, якія вышыла крыжыкам Галіна Жданюк. Уласная калекцыя вышывальшчыцы налічвае амаль 40 работ, якія  ўпрыгожваюць хатні інтэр’ер. 

IMG_8561.JPG

Сярод экспанатаў выставы – ручнікі, сурвэткі, абрусы Зофіі Войткі. Майстар традыцыйнай народнай вышыўкі, сябра Саюза майстроў Беларусі, кіраўнік гуртка СШ №2, шматдзетная матуля, актыўная і крэатыўная жанчына – усё гэта “штрышкі” да партрэта майстрыхі. Зоф’я Іванаўна расказала пра свой шлях у вышыванне. Любімай справай яна займаецца на працягу вось ужо 40 гадоў.

IMG_8540.JPG

IMG_8589.JPG

IMG_8468.JPG

IMG_8475.JPG

Колькі талентаў на Смаргоншчыне! Пазнаёміцца з экспанатамі можна будзе на працягу месяца. Выстава будзе працаваць да 9 лістапада.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: