У Алены і Мар’яна Страх з вёскі Баярск «мода» на карову яшчэ не прайшла

 

У Алены і Мар’яна Страх з вёскі Баярск «мода» на карову яшчэ не прайшла

Общество
10.10.2024
584

Яшчэ прыкладна 20 - 25 гадоў таму назад трымаць карову ў Баярску было звычайнай справай для многіх сем'яў. Не было такого двара, дзе б не было гэтай жывёліны, а вялікая вёска налічвала тады тры статкі, кожнае з якіх складалася прыкладна з 36 кароў.

Аднак паступова «мода» на карову ў вёсцы пачала знікаць. Сёння ў Баярску засталося іх толькі 15.

– Нажаль, спад пачаўся тады, калі памерлі прадстаўнікі старэйшаага пакалення вёскі. Многія маладыя людзі, якім зараз ужо прыкладна па 40 гадоў, перасталі ўтрымліваць кароў. Прычын гэтаму некалькі. Жанчыны разумелі, што для таго, каб падаіць карову хаця б два разы на дзень, трэба, па-першае, шмат часу, а, па-другое, трэба быць заўсёды прывязаным да дому і гаспадаркі. Мужчыны ж, у сваю чаргу, не захацелі ў вялікіх аб’ёмах нарыхтоўваць кармы для жывёліны і прыбіраць за ёю амаль штодня, бо гэта таксама патрабавала значных намаганняў, – распавядаем нам Алена Страх, адна з тых жанчын, хто да сённяшняга дня трымае карову ў Баярску.

Фото (3).jpg

Па яе словах, без мужа Мар’яна, які фанатычна адданы гэтай справе, многія працэсы, звязаныя з каровай, былі б у іх сям’і немагчымымі. Ён і корміць яе, і поіць, нарыхтоўвае кармы, мяняе падсцілку. Задача жанчыны – толькі падаіць жывёліну.

Фото (2).jpg

  Раней трымаць карову ва ўласнай гаспадарцы было значна цяжэй: трэба было думаць, дзе нарыхтаваць дастаткова сена, дзе ўзяць салому на падсцілку. Сёння ў вёсцы праблем, каб запасціся кормам, няма, а салому можна набыць у мясцовага фермера, – зазначае наша суразмоўца.

Вядома, наяўнасць каровы ў гаспадарцы гарантуе яе гаспадарам, як мінімум, негалоднае жыццё, а яшчэ і добрае здароўе. Аднак, трэба памятаць, што гэта вельмі цяжкая праца. Тыя, хто сутыкаўся з ёю хоць раз, ведаюць яе цану.

– Наша папярэдняя карова пражыла з намі 18 гадоў. Кожны раз яна нараджала толькі бычкоў, а ў апошні раз прынесла нам двух цялушак, адну з якіх мы пакінулі сабе і назвалі Букеткай. Ёй тры гады і яна ўжо таксама нарадзіла цялушачку.

Фото (1).jpg

Букетка – добрая карова, летам давала да 16 літраў малака. Цяпер надой скараціўся, але і гэтага нам хапае. Лішкі малака, прыкладна 10 літраў у дзень, мы здаем на перапрацоўку. А гэта добры дадатак да пенсіі, –  сцвярджае жанчына.

Малако ў сям’і Страх з’яўляецца стратэгічным прадуктам. З яго Алена Ігнацьеўна робіць масла, смятану, тварог. Малако дабаўляе ў печыва. А гэта ільвіная доля выдаткаў, якія прыйшлося б рэгулярна пакідаць у краме.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: