Восеньскі крос “Залатая восень” прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе

 

Восеньскі крос “Залатая восень” прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе

Общество
25.09.2024
15

У Асінаўшчызненскай пачатковай школе кожны год праходзіць лёгкаатлетычны крос “Залатая восень”. І гэты навучальны год не стаў выключэннем.

Такія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай  прапаганды здаровага ладу жыцця і фарміравання устойлівай цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі  1-4-х класаў. Прырода не паскупілася і стварыла спартсменам усе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў, новых рэкордаў, атрымання  зараду бадзёрасці і добрага здароўя. Удзельнікі кросу імкнуліся прыкласці ўсе намаганні і абудзіць у сабе другое дыханне, каб прыбегчы да фінішу  першымі. Пераможцамі сталі Вольга Рэшкевіч (ІІІ клас), Павел Бенецэвіч (ІІ клас), Уладзіслаў Сабалеўскі (IV клас). 

Але ўсё ж галоўнай узнагародай для школьнікаў у гэты дзень сталі не званні пераможцаў, а зносіны з іншымі навучэнцамі школы, свежае восеньскае паветра і добры настрой.

Перад пачаткам спаборніцтваў.jpg

Перад стартам.jpg

Пераможцы легкаатлетычнага кросу.jpg

Фініш.jpg

Наталля ПАРЖОН,

настаўнік пачатковых класаў

Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Статьи по теме: