У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні» адбыўся тэматычны дзень, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.
Жыву у Беларусі - тым і ганаруся!
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ў даступнай для дзяцей форме апавядалі пра гісторыю ўзнікнення свята, пра адзінства народа, разглядалі з дзецьмі сімволіку нашай краіны, праслухалі гімн Рэспублікі Беларусь, узгадалі прыказкі і прымаўкі аб сяброўстве.
Дзеці наведалі імправізаваны беларускі куточак, дзе разгледзелі прадметы працы і быту нашых продкаў. З вялікай цікавасцю дашкольнікі гулялі ў дыдактычныя гульні. Старэйшыя выхаванцы падрыхтавалі танцавальныя кампазіцыі. Усе дзеці з радасцю гулялі ў беларускія народныя гульні.
Мы павінны шанаваць і паважаць традыцыі свайго народа, любіць і аберагаць сваю краіну, быць патрыётамі Рэспублікі Беларусь.
Святлана Сінкевіч
выхавацель дашкольнай адукацыіі
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”