Прыручыць вожыка

 

Прыручыць вожыка

Общество
19.07.2024
1192

Навіна пра тое, што ў Крэве жанчына прыручыла сям’ю вожыкаў, разляцелася ў сеціве імгненна. Фатограф з Мінска Марыя БАРТОШ, якая мае летнік у аграгарадку, сфатаграфавала Людмілу ЛЕАНОВІЧ з братамі меншымі і выставіла фотаздымкі ў сацыяльныя сеткі.

Мы вырашылі даведацца, чым жа так прывабіла крэўская жанчына калючых млекакормячых? Калі пазнаёміліся з Людмілай Іванаўнай, зразумелі: яна моцна любіць жывёлу. Трымае даволі вялікую хатнюю гаспадарку: карову, козачку і козліка, курэй, трох сабак і ката.

IMG_8872.JPG

IMG_8858.JPG

IMG_8875.JPG

«Вожыкі і раней да мяне ў госці прыходзілі, але каб прыжыліся, то такога не было, – кажа жанчына. – Але нядаўна ў адрыне, у бочцы са старым адзеннем, я знайшла вожычыху з маленькі вожыкамі. Стала  падкормліваць і назіраць за паводзінамі звяркоў: як яны спяць, як смокчуць маму… Потым стала выпускаць звяркоў на вуліцу, на траву. Яны нікуды не ўцякалі, такімі ручнымі сталі! Пагуляюць па падворку – і я іх назад у бочку саджу. 

IMG_8830.JPG

IMG_8819.JPG

IMG_8823.JPG

Прыкладна праз месяц выпусціла іх у сена пагуляць, у бочку больш не садзіла. Вожыкі пайшлі на волю. Але стала заўважаць, што прыходзяць да любімай міскі папіць малака. Могуць і яблычка кавалачак з’есці, і агурочка, і філе курынага».

На момант нашага прыезду ў Людмілы Іванаўны затрымаўся адзін госць. Вельмі мілы. Жанчына асцярожна ўзяла яго на рукі, каб паказаць нам. «Калючы стаў, голымі рукамі доўга не патрымаеш. А раней іголачкі былі далікатныя, мяккія, зусім не калолі рукі», – усміхаецца гаспадыня.

IMG_8849.JPG

Не толькі да жывёлы, але і да кветак мае вялікую любоў наша гераіня. Яе двор упрыгожаны прыгожымі клумбамі. Надвор’е сёлетняга лета  спрыяе цудоўнай квецені і асабліва тым, хто жыве ў гармоніі з прыродай.

IMG_8860.JPG

IMG_8840.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: