Загадчык майстэрняў КСУП «Сінькі» Пётр Бабок: «Сучасная тэхнічная база дазваляе ў гаспадарцы спраўляцца з любымі задачамі»

 

Загадчык майстэрняў КСУП «Сінькі» Пётр Бабок: «Сучасная тэхнічная база дазваляе ў гаспадарцы спраўляцца з любымі задачамі»

Общество
10.06.2024
537

Лета ў КСУП «Сінькі» адчуваецца ва ўсім. Чэрвень шчодра адорвае смаргонскія палі вільгаццю і цяплом, таму мясцовыя аграрыі цяпер «ад світання да світання» заняты на нарыхтоўцы зялёных кармоў. «Пара зараз у нас такая, што няма калі адпачываць», – лічыць загадчык майстэрняў Пётр Бабок, які нядаўна адзначыў сваё 55-годдзе.

Шчыра кажучы, гэтая падзея і стала для нас нагодай наведаць сельскагаспадарчы ўчастак прадпрыемства ў вёсцы Цары, каб глыбей пазнаёміцца з чалавекам, ад якога тут залежыць, калі не ўсё, то, несумнеўна, адна з галоўных роляў у працэсах сельскай гаспадаркі – тэхнічны стан транспарту.

Бабок.jpg

Загадчыкам майстэрняў Пётр Анатольевіч працуе 12 гадоў, а дагэтуль столькі ж адпрацаваў у будаўнічым трэсце трактарыстам. Таму тэхніку мужчына ведае дасканала.

– Сучасная тэхнічная база дазваляе ў гаспадарцы спраўляцца з любымі задачамі. Дастаткова ў нас пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў, корма- і збожжаўборачных камбайнаў, грузавога аўтатранспарту. Калі я прыйшоў сюды працаваць, то было шмат старой тэхнікі. Цяпер парк паступова абнаўляецца, а з рамонтам адмыслоўцы спраўляюцца ўласнымі сіламі, – адзначае Пётр Бабок.

Для нашага героя, даўно пагружанага ва ўсе працэсы сельскай гаспадаркі, яна ўяўляе сабой складаную і шматгранную сістэму, якая патрабуе глыбокіх ведаў, навыкаў і ўменняў. Аднак менавіта дзякуючы ўзаемадзеянню паміж чалавекам, прыродай і тэхналогіямі гэтая сфера забяспечвае нас прадуктамі харчавання і іншымі рэсурсамі, неабходнымі для жыцця. Пётр Анатольевіч лічыць, што задача кожнага спецыяліста ў сельскай гаспадарцы – падтрымка яе жыццядзейнасці, а гэта дасягаецца добрасумленным выкананнем сваіх абавязкаў.

Гаворачы пра абавязкі, Пётр Бабок з удзячнасцю і гонарам расказвае пра свой калектыў. Дарэчы, 27 чалавек зараз працуе пад яго кіраўніцтвам.

– Тэхнічны стан транспарту ўплывае на эфектыўнасць і прадукцыйнасць працы. Здавалася б, але ўжо адзін няспраўны трактар можа прывесці да прастояў, а за гэтым – да зніжэння ўраджайнасці і павелічэнню выдаткаў на рамонт і абслугоўванне. А што, калі няспраўнай тэхнікі ў гаспадарцы некалькі адзінак? Таму падтрыманне тэхнічнага стану транспарту мае вялікае значэнне для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі. Гэта дапамагае забяспечыць стабільнасць вытворчасці, палепшыць якасць прадукцыі і зменшыць эканамічныя рызыкі, – мудра і па-гаспарску зазначае мужчына.

Пётр Анатольевіч лічыць сябе шчаслівым чалавекам, таму што разам з жонкай выгадавалі траіх дзяцей, а зараз цешацца сям’ю ўнукамі. На нядаўны юбілей да яго прыехалі дзеці са сваімі сем’ямі, таму дома было гучна і весела.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: