Вучаніцы Сінькоўскай СШ прынялі ўдзел у канферэнцыях, якія прайшлі ў вну

 

Вучаніцы Сінькоўскай СШ прынялі ўдзел у канферэнцыях, якія прайшлі ў вну

Общество
28.05.2024
370

З кожным годам супрацоўніцтва паміж установамі агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі становіцца больш цесным. Гэта адбываецца і дзякуючы навукова-практычным канферэнцыям, якія ладзяць універсітэты для старшакласнікаў. У бягучым навучальным годзе вучні Сінькоўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у двух такіх мерапрыемствах.

“Першы крок у навуку” – пад такой назвай прайшла навукова-практычная канферэнцыя на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, па выніках якой адзінаццацікласніцы Святлана Карповіч і Дзіяна Раць атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў секцыі “Беларускае мовазнаўства”. Акрамя таго, Дзіяна Раць была ўзнагароджана дыпломам І ступені за даследаванне “Мянушкі жыхароў вёскі Сівіца Смаргонскага раёна”.

Абласная краязнаўчая канферэнцыя “Купалаўская вышыня” ўпершыню прайшла на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У склад удзельнікаў ад Смаргонскага раёна ўвайшлі вучаніцы ХІ класа Анастасія Міжыгурская і Дзіяна Раць. За даследаванні “Гісторыя ўтварэння і развіцця калгасаў на тэрыторыі Сінькоўскага сельсавета” і “Этымалогія тапонімаў Сінькоўскага сельскага савета” яны атрымалі дыпломы ІІІ ступені.

Святлана Карповіч, Анастасія Міжыгурская, Дзіяна Раць.jpg

Галіна ЖАЛЕВІЧ, намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце Сінькоўскай СШ

Статьи по теме: