Ручнік – дарога да вытокаў

 

Ручнік – дарога да вытокаў

Общество
25.05.2024
626

25 мая адзначаецца Міжнародны дзень ручніка. Вышываны беларускі ручнік- гэта нацыянальная каштоўнасць, у якой захавана душа нашых продкаў, бяздонная крыніца народнай мудрасці і жыццёвага вопыту.

Вучні 2-3 класаў СШ №2 працавалі над даследчым праектам «Ручнік – дарога да вытокаў». Сваё даследаванне пачалі з экскурсіі ў раённы Дом рамёстваў, што ў аграгарадку Залессе. Работнікі музея правялі цікавую экскурсію, з якой дзеці даведаліся пра ткацтва, як з`явіліся першыя ручнікі на Смаргоншчыне, вучні самі паспрабавалі ткаць на кроснах.

Знаёмства з нашай зямлячкай, вядомай майстрыхай-вышывальшчыцай Зoф`ей Войтка дало рабятам магчымасць зразумець і адчуць, што ручнік – гэта сімвал дарогі жыцця чалавека, увасабленне дабра. Вучні даведаліся, што па адметным ўзоры ручніка можна зазірнуць у гісторыю роднага краю, аб чым марылі і чаго жадалі майстрыхі, для каго вышывалі ручнікі, а таксама пра іх віды. Зoф’я Іванаўна правяла майстар-клас, дзе вучыла вышываць крыжыкам.

Удзельнікі праекта вывучылі сімвалы на вышываных ручніках, даведаліся пра іх значэнне, склалі этнаграфічную гірлянду нацыянальных сімвалаў, зрабілі сімвал багацця і дабрабыту.

file..png

file.(2).png

file.(1).png

Класны кіраўнік Алена ШЧАСНАЯ