Ніхто не забыты – нішто не забыта

 

Ніхто не забыты – нішто не забыта

Общество
10.05.2024
906

Напрыканцы 1960-х гадоў на Смаргоншчыне, асабліва ў сувязі з 20-годдзем Вялікай Перамогі вельмі ажывілася работа па ваенна-патрыятычным выхаванні. У кожным калгасе і саўгасе нашага раёна пачалі ўзводзіцца абеліскі, помнікі ў гонар загінуўшых землякоў-аднавяскоўцаў. Усюды добраўпарадкоўваліся месцы пахавання воінаў, партызанскія стаянкі і многае іншае.

Ва ўстановах культуры, школах, на прадпрыемствах і арганізацыях пачалі вывешваць на бачных месцах стэнды «Яны змагаліся за Радзіму», а таксама праводзілася вялікая выхаваўчая работа па ваенна-патрыятычным выхаванні: ладзіліся фестывалі ваенна-патрыятычнай песні, сустрэчы з ветэранамі і шэраг іншых мерапрыемстваў.

У гонар 20-годдзя вызвалення было праведзена вялікае тэатралізаванае прадстаўленне па ўсіх этапах вайны з 45 карцінак на гарадскім стадыёне. Уся Смаргонь прыйшла паглядзець на гэта. Мы рыхтавалі прадстаўленне з вялікай адказнасцю, цеплынёй і павагай да жудаснай ваеннай гісторыі.

Пры Доме піянераў быў створаны ваенна-патрыятычны клуб «Памяць» і клуб «Баявыя сяброўкі» (у яго складзе былі жанчыны-ўдзельніцы вайны). Ініцыятарам стварэння клубаў была вялікі энтузіяст, ганаровы грамадзянін горада Тамара Сяргееўна Ватаева, якая зрабіла значны ўплыў на моладзь, піянераў і на мяне асабіста, яна выхоўвала сапраўдных патрыётаў.

У раёне ў гэты час было створана аддзяленне аховы помнікаў гісторыі і культуры, працаваў прэзідыум з 7 чалавек, у склад якога ўваходзілі ветэраны, актывісты, моладзь. Усе працавалі на грамадскіх пачатках. Аналагічныя аддзяленні па ахове помнікаў гісторыі і культуры былі ў вобласці і рэспубліцы.

На Смаргоншчыне з’явіўся новы эмацыянальны рытуал «Хлеб памяці» (аўтар Марыя Варпаховіч), які пасля быў паўтораны на ўзроўні рэспублікі.

У дзень Перамогі, 9 Мая, цэлы дзень стаялі ў ганаровых каравулах выдатнікі вучобы, піянеры і воіны вайсковай мясцовай часці. Праводзіўся мітынг-рэквіем з элементамі тэатралізацыі: выходзіла маці з кветкамі, у смутку ўскладала кветкі, гучала песня «Журавы», разносіўся хлеб памяці. Для многіх гэты момант быў вельмі кранальным.

Праходзяць гады, але Дзень Перамогі па-ранейшаму застаецца для нас, беларусаў, святым. Гэта наша гісторыя і жывая памяць. Важна, каб і надалей не зарасталі сцежкі да помнікаў і абеліскаў, каб людзі прыходзілі ў гэтыя месцы, прыносілі кветкі, памяталі пра тых, хто падарыў нам мірнае неба.

Софья лазарь.jpg

Соф’я ЛАЗАР,

член Савета ветэранаў

Статьи по теме: