Спорт і сцэна - рэчы сумяшчальныя

 

Спорт і сцэна - рэчы сумяшчальныя

Общество
27.04.2024
1557

З дзяцінства Ларыса ГРЭЦКАЯ любіла спорт, захаплялася баскетболам і лёгкай атлетыкай. Прафесійнае жыццё звязала з трэнерскай работай – выхоўвае лёгкаатлетаў у СДЮШАР «Трыумф».

изображение_viber_2024-04-11_11-40-25-107.jpg

Сем гадоў таму яна нечакана для сябе выйшла на сцэну – і жыццё зайграла іншымі фарбамі. «Родам я з Астравеччыны, замуж выйшла ў 2013 годзе, мы сталі жыць у кватэры маці мужа ў Бялкоўшчыне. Вёску я люблю з малых гадоў і цяпер не памяняла б свой аграгарадок на горад. Тут свежае паветра, мае агарод, кветнік і… Бялкоўшчынскі Дом культуры, які зрабіў з мяне самадзейную артыстку. Дзякуючы гэтаму маю магчымасць апранаць прыгожыя сукенкі. Гэта не жарты, бо, працуючы трэнерам, зусім адвыкла ад жаноцкіх убораў – яны ж нязручныя. Насіла толькі спартыўны касцюм і красоўкі».

изображение_viber_2024-04-11_11-40-25-220.jpg

Адразу Ларыса стала вядучай канцэртнай праграмы, якую прадставілі на агляд-конкурс «Акенцы творчасці». Загадчыца ДК Іна Кундро заўважыла яе артыстычныя здольнасці падчас клубных святаў, у якіх удзельнічала ў якасці гледача. Нечакана прапанавала ёй выйсці на сцэну – і Ларыса згадзілася. Потым пайшло і паехала. Стала праводзіць іншыя імпрэзы, дапамагала ўпрыгожваць залу. Быў час, калі па сумяшчальніцтве нават працавала ў клубе рэжысёрам.

изображение_viber_2024-04-11_11-49-34-498.jpg

«Праўда, спяваць я ўвесь час адмаўлялася, – усміхаецца суразмоўца. – Але аднойчы падчас рэпетыцыі мяне літаральна выцягнулі на сцэну, каб разам заспяваць у складзе вакальнага гурта «Задоринка». І я ўжо больш не адмаўлялася. Выходзіць на сцэну заўсёды  цікава. Кожны раз адкрываеш сябе па-новаму».

Часта побач з дарослымі бялкоўшчынскімі артыстамі – юныя спевакі і дэкламатары. Сярод іх – 8-гадовы Захар і 10-гадовы Руслан Грэцкія, сыны Ларысы. Дарэчы, хлопцы не толькі любяць спяваць і чытаць вершы, але і сур’ёзна займаюцца лёгкай атлетыкай.

Дети.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва Ларысы ГРЭЦКАЙ


Статьи по теме: