«Сведкі мінуўшчыны». У Смаргоні адкрылася выстава, прысвечаная святыням раёна

 

«Сведкі мінуўшчыны». У Смаргоні адкрылася выстава, прысвечаная святыням раёна

Общество
22.03.2024
726
Манументальнае дойлідства – адна з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай культуры кожнага народа. Яно складае спрадвечнае асяроддзе чалавечага быцця, надае яму рукатворную прыгажосць і цеплыню. Архітэктура – гэта матэрыяльнае ўвасабленне гісторыі грамадства. “Сведкі мінуўшчыны” – так называецца выстава, прысвечаная святыням Смаргоншчыны. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося 22 сакавіка ў гісторыка-краязнаўчым музеі.

IMG_6797.JPG

IMG_6777.JPG


Перад прысутнымі выступілі госці: пробашч касцёла Святога Міхала Арханёла айцец Артур Ляшнеўскі, благачынны Смаргонскай акругі, настаяцель сабора  Праабражэння Гасподняга, протаіерэй Анатоль Рэзановіч і старшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы М. К. Агінскага Васіль Грыбанаў, які глыбока вывучае гісторыю праваслаўных храмаў Смаргоншчыны.

Старажытным храмам у Смаргоні з'яўляецца касцёл святога Міхала Арханёла - сведка шматлікіх падзей, якія тут адбываліся. Сёння гэта святыня – галоўная славутасць  нашага горада, якая прыцягвае не толькі шматлікіх вернікаў, але і людзей, улюбёных у гісторыю, турыстаў з-за межаў Смаргоншчыны. Дзякуючы ксяндзу Артуру наведвальнікі выставы маюць магчымасць пазнаёміцца з літургічным начыннем касцёла святога Міхала Арханёла, з малітоўнікам 1890 года, які належаў прабабулі святара.

IMG_6783.JPG

IMG_6729.JPG

IMG_6718.JPG

IMG_6723.JPG

IMG_6725.JPG

Вось ужо 15 гадоў запрашае ў святыню і апавяшчае аб богаслужэнні перазвон Спаса-Праабражэнскага сабора. Айцец Анатоль, настаяцель сабора, раней перадаў у музей царкоўнае  адзенне і сучасны складзень, а ўпершыню на выставе прадстаўлена  галаграма абраза Божай Маці Сукневіцкай.

IMG_6799.JPG

IMG_6705.JPG

IMG_6707.JPG

IMG_6716.JPG

IMG_6700.JPG

IMG_6703.JPG

Выхаванне чалавека, які адчувае гонар за краіну, пачынаецца з вывучэння сваёй малой радзімы, яе святых месцаў. Менавіта гэтай справай займаецца Васіль Грыбанаў, грунтоўныя нарысы якога друкуюцца ў газеце “Светлы шлях”.

IMG_6808.JPG

IMG_6770.JPG

IMG_6794.JPG

IMG_6811.JPG

Працаваць выстава будзе да 21 красавіка.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

 

 

 

Статьи по теме: