Стваральны ўнёсак у развіццё харчовай галіны

 

Стваральны ўнёсак у развіццё харчовай галіны

Общество
19.11.2023
1047
Псіхолагі раяць мяняць работу кожныя 5 – 7 гадоў. Лічыцца, што такім чынам можна пазбегнуць застою і падтрымліваць прафесійную форму. Наша гераіня – Таццяна Сцешанок менавіта так і рабіла, пакуль не ўладкавалася на ААТ “Белагратэрмінал”. Таццяна Аляксандраўна працуе інжынерам па праектна-каштарыснай рабоце аддзела капітальнага будаўніцтва.

IMG_9870.JPG

У свой час яна скончыла будаўнічы факультэт БНТУ. На ААТ “Белагратэрмінал” з  2016 года. Звярнуць увагу на гэта прадпрыемства прапанаваў муж, які ў той час працаваў на будаўніцтве  вытворча-лагістычнага цэнтра. Таццяна Аляксандраўна моцна не вагалася: склала рэзюмэ, паспяхова прайшла субяседванне – і з таго часу з’яўляецца членам вялікай вытворчай сям’і.

“Я з гордасцю магу гаварыць, што працую на “Белагратэрмінале” – на маладым прадпрыемстве, якое мае ўжо свае традыцыі. Скардзіцца няма на што: створаны ўмовы для работы, добрая зарплата, сацыяльныя гарантыі. Сучаснае тэхнічнае абсталяванне, кадры падабраны адпаведныя, усе працуюць у звязцы, падтрымліваючы адзін аднаго.

Мы разам садзім лес, удзельнічаем у спартыўных спаборніцтвах. ААТ “Бел­агратэрмінал” вядома як актыўны ўдзельнік дабрачынных праектаў, якія накіраваны на развіццё сацыяльнай сферы горада”.

На вачах і з непасрэдным удзелам Таццяны Сцешанок узводзіліся многія аб’екты ў Смаргоні. “Магу ўпэўнена заявіць, што бачыла асноўныя этапы зараджэння і станаўлення “Белагратэрмінала”, - усміхаецца Таццяна Аляксандраўна. - Наша прадпрыемства ўвесь час развіваецца, праводзяцца рэканструкцыі, мадэрнізацыі. Я рада, што кожны дзень магу зрабіць свой стваральны ўнёсак у развіццё харчовай галіны нашага рэгіёна”.

На абласным свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання, наша гераіня будзе ўдастоена Ганаровай граматы Гродзенскага аблвыканкама.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: