Калі б я быў прадпрымальнікам…

 

Калі б я быў прадпрымальнікам…

Общество
28.07.2023
550
Напярэдадні дня работнікаў гандлю мы папрасілі смаргонцаў расказаць, ці задаволеныя яны, як працуе гэтая сфера, што радуе і засмучае іх у магазінах нашага раёна. А таксама прапанавалі пафантазіраваць, якім быў бы гандлёвы аб’ект, каб яго адкрывалі менавіта яны.

2Z3A7329.JPG 
Андрэй Зінковіч“У цэлым мая ацэнка гандлёвай сферы Смаргоншчыны – вельмі нядрэнная. Магазінаў многа, асартымент вялікі. Калі недахопы - то нязначныя. Калі б я сам адкрываў магазін, то прадаваў бы ў ім спартыўныя тавары”.

2Z3A7333.JPG 

Марыя Шатраўская: “Прэтэнзій да смаргонскіх прадаўцоў не маю ўвогуле. Заўсёды культурна абслугоўваюць, дапамагаюць з выбарам тавараў. Цяжка прыдумаць, які магазін я марыла б адкрыць. Напэўна, добры магазін адзення. Мне здаецца, чагосьці такога не хапае ў Смаргоні”.

2Z3A7343.JPG 

Вераніка Каваленка: “Я б гандлявала тым, чым мы сапраўды можам ганарыцца, - беларускім ільном. Уявіце сабе: прыйшоў чалавек у магазін, выбраў тканіну, фасон. Мы б яму сшылі ўнікальную рэч у адзінкавым экземпляры, ён бы насіў яе, радаваўся і ганарыўся”.

2Z3A7334.JPG 

Марк-Павел Шаюк: “Калі б я меў многа грошай, то адкрыў бы піцэрыю. Вялікую-вялікую, каб прыхо­дзілі цэлымі сем’ямі і ўсім хапала месца. І каб там можна было б знайсці піццу на любы густ”.

2Z3A7322.JPG
 Людміла Квяткевіч: “А я напярэдадні Дня работнікаў гандлю хачу падзяліцца ўспамінамі. Калісьці я жыла ў раёне сучаснага магазіна “Буронка”. Тады, у маім дзяцінстве, мы называлі яго “шаснаццаты завадскі магазін”. Дагэтуль люблю яго за настальгічныя ўспаміны: як куплялі малочныя прадукты на разліў, як прыносілі сюды і здавалі шклотару. Хоць жыву даўно ў іншай частцы горада, часта заязджаю менавіта ў “Буронку”.

2Z3A7339.JPG

 Аксана Ліс: “Лічу, што не хапае ў нашым горадзе магазіна адзення. Я б гандлявала чым-небудзь стыльным і модным. І абавязкова абуткам, каб у адным месцы можна было адзецца з галавы да ног”.

2Z3A7336.JPG

Марыя Кірыленка: “Мяне радуе, як развіваецца гандаль на Смаргоншчыне. Ёсць канкурэнцыя паміж магазінамі, кожны пакупнік выбірае, дзе яму больш даспадобы набываць неабходнае. Калі пафантазіраваць, то я хацела б адкрыць сямейнае кафэ з дзіцячай зонай і аніматарамі. Дзеці маглі б там забаўляцца, а дарослыя адпачываць. І меню я б прадумала такое, каб задаволіць усіх: піццу, ролы, больш складаныя стравы для тых, хто любіць хатнюю кухню”.

2Z3A7348.JPG 

Дзмітрый Гурскі: “На мой погляд, магазіны ў нас працуюць выдатна. Не радуе, праўда, што ўсё часцей бачу тавары, якія лічу не карыснымі для здароўя. Напрыклад, чытаю на этыкетцы “каўбаса з утрыманнем мяса”. Калі такое было, каб каўбаса рабілася з расліннай сыравіны? Мне ўжо 75 год, таму, калі б я ладзіў бізнес, то гэта было б штосьці настальгічнае. Напрыклад, рэтра-кафэ. Каб столікі не з пластыку, а драўляныя, накрытыя белымі абрусамі. Каб афіцыянткі не ў сучаснай моднай уніформе самых розных колераў, а ў белых фартушках. І музыка грала б не тая, што цяпер на дыскатэках, а ранейшая, душэўная”.

Віялета Войтка.

Фота аўтара.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях