1 ліпеня - Дзень кааперацыі
Паважаныя работнікі кааперацыі!
Дарагія ветэраны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Час даказаў, што кааператыўны рух значны і неабходны ў аказанні сацыяльных паслуг насельніцтву, падтрымцы вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Працуючы ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, пастаянна пашыраючы асартымент тавараў і паслуг, вы ўносіце важкі ўклад у стабілізацыю сацыяльнай сітуацыі, спрыяеце паляпшэнню жыцця людзей. Асаблівыя словы ўдзячнасці - за ўдзел у жыцце забеспячэнні аддаленых населеных пунктаў нашага раёна.
Віншуем усіх работнікаў кааперацыі, ветэранаў галіны. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у рэалізацыі планаў, накіраваных на развіццё кааператыўнага руху і павышэнне якасці жыцця на сяле, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.