20 мая - Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
Паважаныя спартсмены, работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту Смаргоншчыны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Гэта свята ўсіх, хто, незалежна ад прафесіі і ўзросту, імкнецца стаць моцным духам і целам. Фізічная культура і спорт робяць чалавека смелым і ўпэўненым у сабе, фарміруюць волю да перамогі і мэтанакіраванасць. Людзі, якія займаюцца фізічнай культурай, спортам і турызмам, вядуць здаровы лад жыцця, з’яўляюцца прыкладам для падрастаючага пакалення.
У гэты дзень выказваем словы падзякі нашым трэнерам, настаўнікам, ветэранам спорту. Менавіта дзякуючы вам мы не згубілі пераможныя традыцыі, захавалі эфектыўныя трэнерскія методыкі і годна выглядаем на розных спаборніцтвах.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці, алімпійскай настойлівасці, дасягнення самых смелых мэт і новых прыгожых перамог.
Раённы
выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.