15 мая - День семьи. Поздравление районного исполнительного комитета и Совета депутатов с Днем семьи

 

15 мая - День семьи. Поздравление районного исполнительного комитета и Совета депутатов с Днем семьи

Общество
15.05.2023
430

Шаноўныя жыхары Смаргоншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!

Жыццё любога чалавека пачынаецца з сям’і, дзе адбываецца яго фарміраванне як асобы.

Сям’я, клопат, узаемная павага, згода і любоў блізкіх - галоўная апора і падтрымка чалавека. А прыстойная сям’я - аснова моцнай дзяржавы.

Памятайце, што галоўнае прызначэнне сям’і - вырасціць дзяцей, даць ім добрую адукацыю і дапамагчы вызначыцца ў няпростым свеце чалавечых адносін.

Вельмі важна захаваць сямейныя традыцыі. Толькі ў моцнай сям’і ёсць вялікія магчымасці для паўнавартаснага выхавання годных сыноў і дачок.

Мы выказваем асаблівую падзяку шматдзетным сем’ям за ўмацаванне адной з галоўных маральных асноў нашага грамадства - надзейную і моцную сям’ю. А маладым сем’ям ад усёй душы жадаем мацаваць і памнажаць сямейныя традыцыі, гадаваць і выхоўваць дзяцей - нашу будучыню.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.