14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

 

14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Общество
14.05.2023
629

2Z3A5279111.JPG

Шаноўныя жыхары Смаргоншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята аб’ядноўвае наш народ такімі вечнымі каштоўнасцямі, як адданасць сваёй Айчыне і адказнасць за яе свабоду і незалежнасць.

Дзяржаўны герб і дзяржаўны сцяг непарыўны з нацыянальнай гісторыяй, звязваюць разам працоўныя подзвігі і ваенныя перамогі, спартыўныя поспехі і культурныя дасягненні.

Абапіраючыся на добрыя векавыя традыцыі, лепшыя нацыянальныя рысы і духоўныя каштоўнасці, мы працягваем умацоўваць беларускую дзяржаўнасць, павышаць эканамічную моц краіны, яе палітычны аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Каб наша Беларусь, а разам з ёй і наш край,  сталі мацнейшымі і багацейшымі, мы павінны сумленна працаваць і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй роднай зямлі. А патрыятызм і вернасць Радзіме пачынаюцца з пашаны і любові да Дзяржаўных сімвалаў сваёй краіны.

У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыны.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.