Поздравление районного исполнительного комитета и Совета депутатов с Днем Победы

 

Поздравление районного исполнительного комитета и Совета депутатов с Днем Победы

Общество
09.05.2023
260

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам - Днём Перамогі! Свята Вялікай Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару, адзінства і ўрачыстасці народнага духу. У ім - боль і веліч беларускага народа, мужнасць і гераізм нашых салдат, слёзы страт і радасць перамог.

У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі кожнаму, хто ваяваў на перадавой і ў тыле. Успамінаем усіх, каму не наканавана было вярнуцца з палёў бітваў. Пройдуць гады і дзесяцігоддзі, зменяцца стагоддзi, прыйдуць новыя пакаленні, але гістарычная праўда пра Вялікую Айчынную вайну і пераможцаў будзе жыць у памяці ўдзячных нашчадкаў.

Нізкі паклон і глыбокая падзяка вам, дарагія ветэраны, за вялікі воінскі, працоўны, маральны подзвіг, які ўскладае на нас, нашчадкаў Перамогі, велізарную адказнасць за захаванне адзінства і згоды ў нашым грамадстве, умацаванне незалежнасці дзяржавы, росквіт краіны і роднага краю.

Жадаем усім жыхарам Смаргоншчыны, нашым дарагім ветэранам і іх блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру, дабра і шчасця.

Са святам Перамогі вас, паважаныя землякі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.