Цырымонія “Прызнанне”

 

Цырымонія “Прызнанне”

Общество
02.05.2023
968

Традыцыйна напрыканцы навучальнага года ў сярэдняй школе №2 г.Смаргоні праходзіць урачыстае ўшанаванне навучэнцаў, якія прынеслі сваёй школе славу. Гэты год не стаў выключэннем. 

29 красавіка ў святочнай атмасферы віншавалі пераможцаў алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, значных спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў. 21 навучэнец атрымаў граматы і памятныя сувеніры з рук дырэктара школы Савіцкай І.В. На мерапрыемстве словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас педагогаў, якія прывялі вучняў да перамогі, і ў адрас бацькоў за добрае выхаванне сваіх дзяцей.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства перамясціліся ў грушавы сад, які расце каля школы. Гэты сад быў закладзены па ініцыятыве дырэктара нашай школы І.В.Савіцкай сем гадоў таму назад і налічвае зараз каля шасцідзесяці дрэў. Вучні разам з настаўнікамі пасадзілі грушы як сімвал мудрасці і асабістага росту. Некаторыя вучні пасадзілі ў гэтым садзе ўжо не адно дрэва і кожны год з захапленнем і гонарам назіраюць, як як яны растуць і пладаносяць.

лепшыя з лепшых атрымалі ўзнагароды.jpg

Лепшыя з лепшых атрымалі ўзнагароды

пераможца алімпіяды  па хіміі.jpg

Пераможца алімпіяды па хіміі

пераможцы творчых конкурсаў.jpg

Пераможцы творчых конкурсаў

пераможцы навукова-даследчай канферэнцыіі.jpg

Пераможцы навукова-даследчай канферэнцыіі

лепшыя вучні пасадзілі сваю грушу.jpg

Лепшыя вучні пасадзілі сваю грушу

падчас пасадкі груш.jpg

Падчас пасадкі груш

у грушавым садзе.jpg

У грушавым садзе

Вольга  ПЕТРУШЭВІЧ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                                                    СШ № 2