АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

 

АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

Общество
29.04.2023
532

Doska_1pocheta_BANER_3.png

СМАРГОНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАШЭННЕ №337 ад 11 красавіка 2023 года

АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ

АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ

НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

На падставе Палажэння аб Дошцы гонару  Смаргонскага раёна, зацверджанага рашэннем  Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад  25 мая 2018 г. №411, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Занесці на раённую Дошку гонару фотапартрэты перадавікоў, якія вызначыліся лепшымі працоўнымі дасягненнямі ў 2022 годзе.

Пашаны і гонару ўдастоены:

АМБРАСЕВІЧ Святлана Вячаславаўна, вядучы спецыяліст па кадрах аддзела кадраў  адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі агрэгатны завод”;

АНІХОЎСКАЯ Галіна Аляксандраўна, тынкоўшчык з сумяшчэннем прафесіі маляра, брыгадзір будаўнічага ўчастка “Смаргоньбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўніча-мантажны трэст №41” г. Смаргонь;

БАНДАРОВІЧ Вольга Сяргееўна, стараста вёскі Сівіца Сінькоўскага сельсавета;

БІСЛЮК Таццяна Сцяпанаўна, майстар вытворчага навучання ўстановы адукацыі “Смаргонскі дзяржаўны каледж”;

БУКО Венера Фярыдаўна, загадчык клуба і культарганізатар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лясная паляна”;

ВОЙЦЮШ Софія Станіславаўна, кравец камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “Гасцініца “Смаргонь”;

ВЯРЖЫНСКАЯ Вера Феліксаўна, загадчык ветэрынарнага ўчастка Крэўскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы дзяржаўнай установы “Смаргонская раённая ветэрынарная станцыя”;

ГАЛКІН Мікалай Вітальевіч, электразваршчык ручной зваркі 5 разраду цэха сілікатнай цэглы і памолу сыравіны філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон” адкрытага акцыянернага таварыства “Краснасельскбудматэрыялы”;

ГАПЕЕЎ Валерый Анатольевіч, старшы інструктар-выратавальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прапаршчык унутранай службы;

ГЕРАСЁЎ Андрэй Аляксандравіч, начальнік службы абароны падземных газаправодаў ад карозіі філіяла “Смаргонскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”;

ГЕРМАН Аляксандр Міхайлавіч, слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы электрарамонтнай гаспадаркі ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;

ДУРЭЙКА Святлана Аляксандраўна, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ўстановы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”;

ЕЛІЗАВЕЦЕНКА Сяргей Пятровіч, аператар па штучным абнасеньванні сельскагаспадарчых жывёл камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Смаргонская райплемстанцыя”;

ЖДАНЮК Жанна Іосіфаўна, намеснік начальніка бухгалтарскай службы Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

КАХАРКО Таццяна Пятроўна, начальнік раскройнага цэха таварыства з абмежаванай адказнасцю “Карункі”;

КЛАКЕВІЧ Алена Зыгмундаўна, намеснік дырэктара – начальнік аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг №423 адкрытага акцыянернага таварыства “ААБ “Беларусбанк”;

КУЛАК Іван Міхайлавіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №6 г. Смаргоні”;

МАЛАШКА Мікалай Яўгеньевіч, вадзіцель аўтамабіля 2 класа 5 разраду філіяла “Аўтамабільны парк №17 г. Смаргонь” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;

МАЛКОЎСКІ Валерый Паўлавіч, цясляр 4 разраду камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна”;

МАЦКОЙЦЬ Віталій Іосіфавіч, старшы афіцэр аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вучэбнага цэнтра дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”, капітан;

МУСКАЯ Ірына Уладзіміраўна, загадчык магазіна “Гасцінец” адкрытага акцыянернага та[1]варыства “Спадчына”;

РОЖКА Аляксандр Іванавіч, майстар па рамонце транспарту філіяла “Жодзішкі” ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;

РУСАК Аляксандр Іванавіч, слесар-электрык па рамонце электраабсталявання камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Смаргонскі ліцейна-механічны завод”;

САЛДАЦЕНКАЎ Сяргей Аляксандравіч, токар-расточнік 5 разраду адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”;

СВІРБУТ Марыя Іванаўна, інжынер-сметчык камунальнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства “Архітэктурна-праектная майстэрня Смаргонскага райвыканкама”;

СУБКО Наталля Мікалаеўна, начальнік вытворчасці “Смаргонскія малочныя прадукты” філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;

ТРАСКОЎСКАЯ Вольга Уладзіміраўна, галоўны спецыяліст аддзела раслінаводства і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта;

ТУМАШ Марына Францаўна, медыцынская сястра (старшая) стаматалагічнага аддзялення раённай паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Смаргонская цэнтральная раённая бальніца”;

УЛАСЕНКА Аляксандр Алегавіч, начальнік аддзялення інфармацыйнага забеспячэння аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага райвыканкама, маёр міліцыі;

УШАКЕВІЧ Віталій Вадзімавіч, начальнік аддзела тэхнічнай падтрымкі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белагратэрмінал”;

ШАЦІЛА Аляксандр Уладзіміравіч, ляснічы 1 класа Жодзішкаўскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай вопытнай установы “Смаргонскі вопытны лясгас”;

ШУНЬКО Андрэй Вячаслававіч, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага”;

ШЧАСНАЯ Алена Мікалаеўна, начальнік вытворчага ўчастка “Суцькава” камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Сінькі”;

ШЫДУК Таццяна Мікалаеўна, паштальён 6 разраду сектара матарызаванай дастаўкі пошты г. Смаргоні Смаргонскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта”;

ЯДЧАНКА Ядвіга Вікенцьеўна, галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў аддзела рознічных продажаў цэнтра банкаўскіх паслуг №430 у г. Смаргоні Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк»;

ЯЦЫНА Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бухгалтар дзяржаўнай установы “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Смаргонскага раёна”.

2. Аддзяленню бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта выплаціць за кошт сродкаў раённага бюджэту грашовыя ўзнагароды перадавікам згодна з дадаткам.

3. Прапанаваць начальніку Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, начальніку вучэбнага цэнтра дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь”, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, начальніку аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага райвыканкама ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццявіць выплату грашовай узнагароды ў сувязі з занясеннем на Дошку гонару адпаведна Гапееву Валерыю Анатольевічу, Мацкойцю Віталію Іосіфавічу, Траскоўскай Вользе Уладзіміраўне, Уласенку Аляксандру Алегавічу за кошт сродкаў дзяржаўнага органа ў памеры пяці базавых велічынь.

Старшыня Г. В. ХАРУЖЫК.

Кіраўнік спраў І. Д. МАРКЕВІЧ.