Паважаныя ўдзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС!
26 красавіка - Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе
Усё далей і далей адыходзіць у гісторыю трагічны дзень, калі адбылася найбуйнейшая па маштабах і наступствах тэхнагенная катастрофа — аварыя на чацвёртым блоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Памяць пра яе наступствы неабходна назаўсёды захаваць для людзей як неацэнны ўрок і перасцярогу будучым пакаленням.
Мы дзякуем сёння ўсім, хто адважна стаў на абарону людзей ад ядзернай небяспекі, схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто цаной свайго жыцця выратаваў чалавецтва. Бессмяротны подзвіг герояў, якія першымі прынялі ўдар і абаранілі ўвесь свет ад смяротнага дыхання чарнобыльскай катастрофы.
Паважаныя ліквідатары чарнобыльскай катастрофы, шчыра дзякуем вам за гэты подзвіг. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, поспехаў і дабрабыту. Няхай заўсёды побач з вамі будзе чалавечая ўдзячнасць.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.