Дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Вучні 4 класа абмеркавалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні адзначыў, што ў гэтым годзе свята своесаблівае, споўніўся год, як мы жывём па абноўленай Канстытуцыі. Вучні IX класа распавялі пра гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы Таццяна Капыш уручыла вучням, якім споўнілася 14 гадоў, кнігі “Я − грамадзянін Рэспублікі Беларусь” з пажаданнямі ўзбагачаць родную Беларусь стваральнай працай, добрай вучобай, творчымі справамі. У класных калектывах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні вялі размову пра дзяржаву, законы, правы і абавязкі грамадзяніна, сімволіку.
Навучэнцы, якім споўнілася 14 год, з падарункамі.
|
Міхаіл МІХАЛЬКЕВІЧ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Крэўскай СШ.