Мы - грамадзяне сваёй краіны

 

Мы - грамадзяне сваёй краіны

Общество
15.03.2023
487
15 красавіка наша краіна адзначае Дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі РБ.                       На якіх дэмакратычных і прававых асновах заснавана сучасная Канстытуцыя, якія правы гарантуе асноўны закон краіны сваім грамадзянам - гэтыя і іншыя пытанні разглядалі вучні 7А класа сярэдняй школы №5 на класным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі РБ.

IMG_2660.JPG

Пазнавальная гадзіна “Канстытуцыя - асноўны закон Беларусі” прайшла пад дэвізам “Мы грамадзяне сваёй краіны”. Рабяты разам з загадчыкам аддзела комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі УТЦСАН “Цёплы дом” Святланай Кот здзейснілі падарожжа ў гісторыю стварэння Канстытуцыі РБ, прайшліся па самых галоўных пунктах, якія вызначаюць паняцце “быць  грамадзянінам”. Затым рабяты падзяліліся на каманды і ў гульнёвай форме замацавалі свае веды асноўнага закона краіны. Вынікам гульні стала стварэнне карты “Мы - грамадзяне сваёй краіны”.    “Чалавек павінен жыць па законах і не парушаць іх - тады ў краіне будзе парадак і пакой”, - такія высновы ў канцы мерапрыемства былі зроблены вучнямі.

Марыя Дзятковіч,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 7А класа.