У гарадскіх бібліятэках адбыліся сустрэчы сябраў клубаў “Ліра”, “Сямейны ачаг”, самадзейных артыстаў і актыўных чытачоў
На вечары адпачынку ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны прыгожыя вершы, загадкі, вясёлыя прыпеўкі. Госці з задавальненнем давалі адказы на пытанні віктарыны “О, весенний счастливчик!”. Прысутных парадавалі сваімі песнямі і танцамі ўдзельнікі клуба “Сямейны ачаг”.
У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” на свяце “На весну своё сердце настрой” для дзяўчынак вядучыя падрыхтавалі сапраўдныя жаночыя выпрабаванні: на хуткасць прасунуць нітку ў іголку, пазнаць безаблічнага куміра, перабраць фасолю, пералічыць неабходныя прадметы ў жаночай сумачцы. Пакуль дзяўчынкі спаборнічалі, хлопчыкамі быў падрыхтаваны вершаваны сюрпрыз.
Святочныя праграмы прайшлі ў філіялах “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” і “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Са сцэны гучалі віншаванні са святам, вершы пра вясну, вясёлыя і душэўныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў. Гумарыстычныя мініяцюры “Гарадская і вясковая”, “Ля студні” паднялі настрой гасцям мерапрыемства.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў стала добрай традыцыяй для бібліятэк Смаргоні. Для пажылых людзей – гэта магчымасць сустрэцца з сябрамі, атрымаць зарад бадзёрасці і добрага настрою. Для дзяўчат і жанчын – магчымасць пагутарыць і падзяліцца цікавымі гісторыямі.
вечар адпачынку Весна, цветы и комплименты Гарадская бібліятэка №3.
літаратурна-музычная гасцёўня Самы жаночы дзень. Гарадская бібліятэка №1.
Літаратурна-музычная кампазіцыя Тепло лучистых глаз Сасноўская сельская бібліятэка-клуб.
Свята дзяўчынак На весну своё сердце настрой Гарадская бібліятэка №2.
Юлія ЖУК,