У старшых групах ДЦРДз прайшлі святы на беларускай мове, прысвечаныя жаночаму дню.
«Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой»
Общество
09.03.2023
Дзеткі апынуліся ў сюжэце казкі-прытчы, якая яшчэ раз ім нагадала, што трэба клапаціцца аб сваёй матулі, любіць яе і шанаваць. Толькі тады яна будзе самай шчаслівай на свеце.
Выхаванцы выканалі вельмі кранальны танец “Маці”, які здолеў выклікаць слёзы ў вачах кожнага прысутнага і задумацца пра адносіны да сваёй матулі.
Было шмат і радасных момантаў. Дзеці так весела спявалі ды скакалі, што гледачам было цяжка ўтрымаць сябе на месцы.
Усім мамам на свяце дзеткі падарылі адчуванне поўнага шчасця.
Яўгенія ЛОМАЦЬ, музычны кіраўнік ДЦРДз.