Родная мова - люстэрка культуры народа

 

Родная мова - люстэрка культуры народа

Общество
22.02.2023
709
Ярка прайшоў у гімназіі Дзень роднай мовы. З самага ранку  на першым паверсе вучняў  і  настаўнікаў віталі прыемныя гукі беларускіх песень.

Учащиеся 1Б класса..jpg

Учащиеся 1Б класса.

Вучні пачатковых класаў  прынялі актыўны ўдзел  у святкаванні гэтага дня.  Яны з задавальненнем  удзельнічалі ў акцыі “Гучы, наша родная мова”, дзе на ўсіх перапынках  вучні стараліся размаўляць только па-беларуску.  Вялікую цікавасць пачаткоўцаў выклікала лінгвістычная гульня “Родная мова”, дзе патрэбна было расшыфраваць прыказкі, скласці з частак фразеалагізмы, адгадаць загадкі.  Вялікае задавальненне атрымалі вучні  ў час вандравання  па віртуальным музеі народнага побыту. А вучняў чацвёртых класаў нельга было пазнаць: яны пераапрануліся ў традыцыйных герояў беларускіх казак і дэманстравалі свае тэатральныя здольнасці, а таксама, якія ж цікавыя  загадкі з “бабулінага куфэрка” адгадвалі дзяўчынкі і хлопчыкі чацвертага класса.

У час паэтычнага чэленджа “Чытаем па-беларуску”, вучні першых класаў рабілі першыя крокі ў чытанні вершаў на беларускай мове. У другіх класах прайшла гульня-падарожжа “Беларуская скарбонка”. Падчас гэтага мерапрыемства былі створаны ўмовы для пашырэння і ўзбагачэння  слоўнікавага запасу  гімназістаў. Вучні з цікавасцю  на кожным перапынку  падарожжа выконвалі пэўныя заданні  і атрымоўвалі “манеты” са скарбонкі. Дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы, перакладалі словы на беларускую мову, знаходзілі словы, тлумачылі фразеалагізмы.

Учащиеся 2 В класса..jpg

Учащиеся 2 В класса.

Родная мова  - люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча, гэта наша спадчына. Хто хоць раз  пачуў беларускую мову, не забудзе яе мілагучнасці, напеўнасці, прыгажосці і самабытнасці.

Надзея Бартноўская, настаўніца пачатковых класаў

ДУА “Гімназія г. Сморгоні”.


Статьи по теме: