Прайшла праз дзяцінства вайна

 

Прайшла праз дзяцінства вайна

Общество
10.02.2023
902
У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшла інфармацыйная гадзіна ў форме ўрока памяці “Прайшла праз дзяцінства вайна”, прымеркаваная да Дня юнага героя-антыфашыста. Вучні пашырылі веды пра гераічнае мінулае свайго народа, пазнаёміліся з укладам, які ўнеслі дзеці ў перамогу над ворагам.

Мінута маўчання.jpg

Мінута маўчання.

Навучэнцы падбіралі словы-асацыяцыі да слова вайна. Атрымаўся цэлы ланцужок: смерць, забойства, гора, слёзы, гібель, страх, зло, зверства, боль, пакуты… Дзеці даведаліся, што ў акупаванай фашыстамі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны шмат хлопчыкаў  і дзяўчынак, юнакоў  і дзяўчат былі звязаны з партызанскімі атрадамі і падпольнымі арганізацыямі. Яны распаўсюджвалі лістоўкі, былі разведчыкамі ў баях, узрывалі масты, чыгункі, здабывалі ежу, зброю, абутак.

Вучні падрыхтавалі паведамленні пра Зіну Партнову, Марата Казея, Люсю Герасіменка. Кошт подзвігу гэтых піянераў-герояў, як і многіх іншых, аказаўся надзвычай высокім – пакутніцкая смерць ад рук ворага.

Паведамленне пра Марата Казея.jpg

Паведамленне пра Марата Казея.

Са слязамі на вачах хлопчыкі і дзяўчынкі  слухалі ўрывак з пісьма Каці Сусанінай, чыталі вершы  Ю. Свіркі, П. Броўкі  пра вайну.

У канцы інфармацыйнай  гадзіны навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання. Яны прыйшлі да высновы: неабходна цаніць тое, што мы жывём пад мірным небам, захоўваць памяць пра юных герояў, пра подзвігі  нашых продкаў.

У час інфармацыйнай гадзіны.jpg

У час інфармацыйнай гадзіны.


Наталля Паржон,

настаўнік пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы.






Подписывайтесь на наш Telegram-канал: https://t.me/SvetlyShliah  , чтобы не пропустить самые актуальные новости!


Статьи по теме: