7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова

 

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова

Общество
07.01.2023
709

IMG_1856.jpg

Паважаныя сябры!

Шчыра віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова!

У гэтыя святочныя дні хрысціяне з поўным глыбокай пашаны трапятаннем успамінаюць далёкія часы, калі на небасхіле запалілася Калядная зорка.

Гэта дата збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці, дапамагае яшчэ лепш усвядоміць вечнае значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцей – моцнай, дружнай сям’і, надзейнага дамашняга ачага, міру і згоды на роднай зямлі, напаўняе душу жаданнем дапамагаць людзям, дзяліцца з імі цяплом і любоўю.

Няхай жыватворнае святло гэтых урачыстых дзён сагравае вашы сем’і, а калядны
настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы і плённыя пачынанні.

Жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, шчасця і ўвасаблення ў жыццё светлых ідэалаў хрысціянства.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.