Дабрачыннае навагодняе прадстаўленне «У цераме Снягуркі»
У Смаргонскім ЦТДіМ прайшло дабрачыннае навагодняе прадстаўленне «У цераме Снягуркі» для дзяцей з замяшчальных сем'яў.
Дзяцей і прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавацеляў, апекуноў сустрэла снежная прыгажуня Снягурачка і іншыя казачныя персанажы. Усе разам адправіліся ў падарожжа, спявалі, танцавалі, спаборнічалі, адгадвалі загадкі, малявалі, майстравалі паштоўкі, каталіся на самакатах, гулялі ў снежкі, чыталі вершы… Кожны акунуўся ў казку, павесяліўся з казачнымі героямі, паверыў у цуды, і самае галоўнае - адчуў сябе дзіцем, незалежна ад узросту. Дзеці атрымалі падарункі ад Беларускага дзіцячага фонду.
Болото.
На празднике.
Общее фото.
Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага РА ГА «Беларускі дзіцячы фонд».