І здзейснецца цуд на каляды
Сёлета ў парафіі Святога Міхала Арханёла прайшоў конкурс на лепшую бэтлеемскую стаенку. Удзельнічаць маглі ўсе жадаючыя вернікі. Да конкурсу было зроблена 16 прыгожых стаенак. Удзельнікі праявілі фантазію і крэатыўнасць. Ні адна стаенка не была падобная на іншую.
На працягу тыдня вернікі парафіі галасавалі. 18 снежня былі аб’яўлены вынікі конкурсу. Першае месца заняла стаенка, якую зрабіла сям’я Максіма Станкевіча, другое - стаенка, зробленая семьёй Марыі Паддубнай, трэцяе – сям’ёй Даны і Багдана Маршалак. Для пераможцаў конкурсу, а таксама іншых удзельнікаў былі падрыхтаваны падарункі. Як расказаў ксёндз Артур Ляшнеўскі, гэтым конкурсам хацелася яшчэ раз падкрэсліць важнасць бэтлеемскай стаенкі - сімвала, які паказвае, што Ісус не пагарджае беднасцю, уваходзіць ва ўбогасць нашага жыцця, хоча зрабіць яго прыгожым.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Галіны АНТОНАВАЙ.